Кафедра дошкольного и начального образования
 
Учреждение образования «Барановичский государственный университет»

Удзел у Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці – 2020»

18 снежня 2020 года ў сталічнай мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылася ўрачыстая прэзентацыя лепшых работ Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці – 2020». Яе ўдзельнікамі сталі студэнты 24 устаноў вышэйшай адукацыі. Мастацкую творчасць Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прадставілі ўдзельнікі творчага аб’яднання выкладчыкаў і студэнтаў «Сілуэт» (кіраўнікі — Лукашэвіч Таццяна Міхайлаўна, Руднева Ганна Эдуардаўна) і народнага гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Майстэрня» (кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч).

На выставе экспануецца 14 твораў, якія выканалі студэнты: Андрэйчыкава Наталля, Вашкевіч Ангеліна, Ефімовіч Аліна, Ігнацік Валерыя, Кухоцкі Віктар, Берташ Яўген, Крокун Вольга, Нінард Таццяна, Пятроўская Інга, Дылюк Алена, Кацько Паліна, Швец  Дар’я, Коршун Алена, Шпакоўская Анастасія, Занько Марына (факультэт педагогікі і псіхалогіі), Розмысло Марта (факультэт славянскіх і германскіх моў). Выстава будзе дэманстравацца да 4 студзеня 2021 года, а далей пабывае ў розных рэгіёнах нашай краіны.

Адрес:
ауд. 303, корпус 1, ул.Парковая, 62, 225401 г.Барановичи, Брестская обл.

Заведующий кафедрой:
Дубешко Наталья Григорьевна
Телефон кафедры:
+375 163 68 02 12

E-mail:
pte@barsu.by

Из каких источников Вы чаще всего получаете информацию?