Гуканне вясны ад студэнтаў-валанцёраў

Узаемадзеянне раённага аддзелу адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага райвыканкама і кафедры дашкольнай і музычнай адукацыі становіцца традыцыйным. На гэты раз 12 сакавіка ва ўвагу студэнтаў-валанцёраў пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры  Райчонак Т.В. трапілі дзіцячыя садкі вёсак Новая Мыш, Жамчужны, Сяўрукі, Палонка, дзе яны выступілі з вясновай забаўляльнай праграмай "Гуканне вясны". Разам з дзецьмі заклікалі вясенняе сонейка, птушак, вадзілі карагоды, расказвалі небыліцы, прымаўкі, чыталі вершы і загадвалі загадкі пра вясну.