Віншуем пераможцаў "АРТ-АКАДЭМІЯ-2015"

 

5 чэрвеня 2015 гада ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (г. Мінск, Палац Рэспублікі) прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VІІІ Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі "АРТ-АКАДЭМІЯ". Тэма выставы – "Фіялетавы. Спакуса незвычайнасцю". Студэнцкая творчасць БАРГУ на рэспубліканскай выставе было прадстаўлена экспанатамі: скульптура, аплікацыі з тканіны і дэкаратыўнымі аб’ектамі, якія выкананы з тэкстыльных матэрыялаў, у тэхніцы “квілінг”.

Усе работы былі высока ацэнены экспертнай групай. Гурток дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва аддзела культуры і творчасці (кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч), творчае аб’яднанне выкладчыкаў і студэнтаў “Сілуэт” кафедры тэхналогіі і выяўленчага мастацтва (кіраўнік Лукашэвіч Таццяна Міхайлаўна) атрымалі дыплом Гран-пры “Арыгінальнае раскрыццё тэмы”.

Гурток дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва (кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч), творчае аб’яднанне выкладчыкаў і студэнтаў “Сілуэт” (кіраўнік Лукашэвіч Таццяна Міхайлаўна) атрымалі дыплом Гран-пры “Арыгінальнае раскрыццё тэмы”.

Дыпломамі у намінацыі “Дэкаратыўы аб’ект” узнагароджаны:

Грынёва Валянціна, група АПВ-11 (творчае аб’яднанне выкладчыкаў і студэнтаў “Сілуэт”, кіраўнік Дзямідава Таццяна Мікалаеўна);

Курэцкая Кацярына, група ТС-31 (творчае аб’яднанне выкладчыкаў і студэнтаў “Сілуэт”, кіраўнік Лукашэвіч Таццяна Міхайлаўна);

Маркавец Аксана, група ТС-51 (гурток дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч);

Шпакоўская Марына, група ТС-51, Голад Марыя, група АПВ-21 (гурток дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч);

Чак Анастасія, група АПВ-21 (творчае аб’яднанне выкладчыкаў і студэнтаў “Сілуэт”, кіраўнік Лукашэвіч Таццяна Міхайлаўна).

Дыпломамі у намінацыі “Арт-аб’ект” узнагароджаны:

Горбач Кацярына, група АТ-31, Карпіленя Анастасія, група АПВ-21 (гурток дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч);

Гуліцкая Сняжана, група АТ-31, Сцяцэнка Галіна, група ДП-52 (гурток дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч).

Яскавец Алена, група ТС-51 (гурток дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч) узнагароджана дыпломам у намінацыі “Скульптура”.

Установа адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” узнагароджана дыпломам “За ўдзел у Рэспубліканскай выставе”.

 

Выстава – тое месца, дзе можна па-новаму зірнуць на сучасную моладзёжную творчасць, здзівіцца незвычайным канцэпцыям і крэатыўным ідэям. Кожны экспанат дапаможа адчуць вобраз чалавека ў сучасным свеце, дапаможа разабрацца ў сабе.

 

Жадаем усім членам гуртка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, творчаму аб’яднанню выкладчыкаў і студэнтаў “Сілуэт” новых ідэй і перамог!

 

 


 

Работы студэнтаў, якія былі прадстаўлены на рэспубліканскай выставе


1.“Афрыка” Курэцкая Кацярына

 

2. “Салярыс” Чак Анастасія

 

3. “Казкі Андэрсана” Грынёва Валянціна

 

4. “Альфа, бэта, гама” Шпакоўская Марына, Голад Марыя

 

5. “Янус” Яскавец Алена

 

6. “Чаканне раніцы” Гуліцкая Сняжана, Сцяцэнка Галіна

 

7. “Накцюрн” Маркавец Аксана

 

8. “Першы прамень” Горбач Кацярына, Карпіленя Анастасія

 

Выбярыце свайго фаварыта! Прагаласуйце за работу, якая вам больш спадабалася (пастаўце нумар працы). Голас можна аддаць толькі за адну работу!