30 сакавіка ў выставачнай зале ўніверсітэта, дзе праходзіць рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ», прысвечаная Году малой радзімы, выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, кіраўнік гуртка «Майстэрня» Капуза Леанід Рыгоравіч правёў майстар-клас па летэрынгу «Мой родны кут, як ты мне мiлы» для навучэнцаў школ і ліцэяў г. Баранавічы і раёна (у рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства «Дзень адчыненых дзвярэй у БарДУ»).
Выкладчык азнаёміў удзельнікаў гуртка «Майстэрня», студэнтаў групы ОТИ-11, прысутных навучэнцаў школ і ліцэяў з мастацтвам летэрынга. Прадстаўленыя на выставе творчыя працы студэнтаў розных ВНУ нашай рэспублікі, у тым ліку, выкананыя студэнтамі нашага ўніверсітэта (Семяновіч Мартай, Розмысло Мартай і Кухоцкім Віктарам) паслужылі добрым наглядным матэрыялам. Педагог паказаў прыёмы выканання работы плакатным пяром, пэндзлем і некаторыя тэхнікі атрымання графічных малюнкаў.
Госці універсітэта назіралі за творчым асэнсаваннем вядомых цытат беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. За невялікі тэрмін былі выкананы эскізы і частка работы ў матэрыяле. Гэтыя працы ў далейшым будуць завершаны на занятках гуртка і ўпрыгожаць сцены нашай навучальнай установы.
Навучэнцы школ і ліцэяў пашырылі свае ўяўленні аб творчым працэсе мастака, асаблівасцях навучання ў ВНУ і навучанні па спецыяльнасці «Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва».
https://pe.barsu.by/index.php/novosti-i-ob-yavleniya/2019-04-10-05-42-54#sigProId211076cecd