Студэнты 1-4 курсаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва», актыўна наведваюць заняткі народнага гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Майстэрня». Вынік іх творчасці прадстаўлены на выставе «Слова аб Радзіме». Экспазіцыю складаюць работы, выкананыя ў тэхніцы (спосаб, напрамак) «летэрынг». Тэматыка работ — творчае асэнсаванне твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаных Радзіме, роднай мове.
Запрашаем наведаць выставу.