Кафедра дошкольного и начального образования
 
Учреждение образования «Барановичский государственный университет»

Новости и объявления

Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ»

Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя «Я XAЧУ ПPAВECЦI ВAC ПA ЗЯМЛI, ЯКAЯ ДЛЯ МЯНE ДAPAЖЭЙ ЗA ЎCЁ» Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ», прысвечанай Году малой радзімы, якая праходзіць ва ўстановах вышэйшай адукацыі нашай краіны, на некалькі тыдняў спыніла сваё шэсце ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. 18 сакавіка ў выставачнай зале універсітэта адбыўся вернісаж лепшых творчых работ выставы. Экспазіцыю складаюць 120 творчых работ студэнтаў ў адпаведнасці з намінацыямі: «Летэрынг», «Рэхарыфма», «Фотаканцэпт», «Візуальны сэт». Мастацкія творчыя дасягненні студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прадстаўлены ў 11 творах (тэкстыльныя аплікацыі, выцінанкі, графічныя работы, фатаграфіі). Яны высока ацэнены экспертнай групай рэспубліканскай выставы і адзначаны дыпломамі 1, 2 і 3 ступені.

Дыпломам I ступені ў намінацыі «Візуальны сэт» узнагароджаны ўдзельнікі гуртка «Майстэрня» Абцэшка Таццяна, Амосава Анастасія, Ігнацік Валерыя, Сядзельнік Ангеліна, Любамірская Ганна, Семяновіч Марта; Дыпломам II ступені ў намінацыі «Летэрынг» узнагароджаны Кухоцкі Віктар; Дыпломамі III ступені ў намінацыі «Летэрынг» узнагароджаны Семяновіч Марта, Розмысло Марта і Кухоцкі Віктар (кіраўнік Л. Р. Капуза).

Дыпломам II ступені ў намінацыі «Візуальны сэт» узнагароджаны удзельнікі творчага аб’яднання выкладчыкаў і студэнтаў «Сілуэт» Грынёва Валянціна, Казлоўская Алена, Голад Марыя (кіраўнік Т. М. Лукашэвіч); Дыпломамі III ступені ў намінацыі «Фотаканцэпт» узнагароджана Ефімовіч Аліна (кіраўнік Г. Э. Руднева).

Дыпломам за ўдзел у рэспубліканскай выставе ўзнагароджана ўстанова адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Жадаем усім членам гуртка «Майстэрня», творчаму аб’яднанню выкладчыкаў і студэнтаў “Сілуэт” новых ідэй і перамог!

Рэспубліканская выстава будзе працаваць да 12 красавіка. Для наведвальнікаў выставы будуць праведзены экскурсіі, майстар-класы і розныя другія цікавыя мерапрыемствы. Запрашаем наведаць выставу!

Адрес:
ауд. 303, корпус 1, ул.Парковая, 62, 225401 г.Барановичи, Брестская обл.

Заведующий кафедрой:
Дубешко Наталья Григорьевна
Телефон кафедры:
+375 163 68 02 12

E-mail:
pte@barsu.by

Из каких источников Вы чаще всего получаете информацию?