Выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Леанід Рыгоравіч Капуза прапанаваў студэнтам 1 курса спецыяльнасці « Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва » пасля агляду Рэспубліканскай выставы “Багдановіч. Маладыя жаданні” пераасэнсаваць творчасць паэта і стварыць кампазіцыі ў выглядзе сімвалаў, малюнкаў і шрыфтавых надпісаў. Гэтыя малюнкі, па задуме выкладчыка, будуць знакамі-падказкамі на шляху, па якім гасцям выставы можна самім, без дапамогі студэнтаў і супрацаўнікаў універсітэта прайсці ад ўвахода навучальнай установы да экспазіцыі.
На экспазіцыйных падстаўках (планшэтах, кубах), размешчаных у выставачнай зале, былі падрыхтаваны неабходныя для працы мастацкія матэрыялы: фарбы, пэндзлі, шрыфтавыя пёры, простыя і каляровыя алоўкі, каляровая папера, нажніцы, скотч, клей ПВА і інш.
На працягу 45 хвілін захопленыя ідэяй студэнты паказалі сваё бачанне творчасці Максіма Багдановіча. Былі выкананы малюнкі васількоў, матылькоў, зорак, месяца і надпісы: « Шлях на выставу “Багдановіч. Маладыя жаданні” » , « Вянок » , « Сінякрылы матылёк » , « Вераніка » , « Зорка Венера » , « Максім Багдановіч » , « 9 снежня 1891 г. » і інш.
Па завяршэнні рэфлексіі ўдзельнікі творчага мерапрыемства калектыўна абмеркавалі вынікі працы, прадумалі паслядоўнасць размяшчэння работ. Прымацаванне « арыенціраў » пачыналася ад галоўнай афішы Рэспубліканскай выставы, якая размешчана каля галоўнага ўваходу ва ўніверсітэт, і завяршылася каля афішы ля выставачнай залы. Так быў пазначаны складаны шлях (праз галерэю, лесвіцу на другі паверх) на выставу. Сейлавіцкі НПК–дз. с. – СШ » і ДУА Заўрянскі НПК–дз. с. – СШ» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.